Беларускія палярнікі заўтра накіруюцца ў Антарктыду

Беларускія палярнікі ў складзе 54-й расійскай антарктычнай экспедыцыі заўтра з Пецярбурга накіруюцца ў Антарктыду. На навукова-экспедыцыйным караблі "Акадэмік Фёдараў" на паўднёвы полюс Зямлі патрапяць два беларускіх спецыялісты - палярнік Аляксей Гайдашаў і механік Аляксандр Бабічкаў. Астатнія ўдзельнікі беларускай групы расійскай экспедыцыі далучацца да калегаў 3 снежня ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.  Беларускія палярнікі працягнуць абсталяванне палявой базы "Гара Вячэрняя" для будучых экспедыцый. Таксама нашыя спецыялісты будуць праводзіць метэрэалагічныя, экалагічныя і азонаметрычныя даследаванні. Каардынаваць навукова-даследчыя работы беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе будзе Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў.

БЕЛТА