Беларускія памежнікі будуць пераведзены на кантракт

Памежнікі будуць пераведзены на кантракт. Такая інфармацыя прагучала на агульным сходзе Пінскага памежнага атраду. Памежнікі лічаць, што самым эфектыўным крокам для паляпшэння аховы дзяржаўнай мяжы будзе прыцягненне да працы прафесіяналаў. Таму, згодна з рашэннем старшыні Памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь, на працягу чатырох год памежныя войскі павінны перайсці на кантрактную аснову нясення службы.