Беларускія памежнікі злавілі былых афіцэраў Садама

У Брэсце затрыманыя тры былых іракскіх афіцэры, якія спрабавалі патрапіць у Еўрасаюз з дапамогай фальшывых французскіх пашпартоў. Іх яны набылі ў Маскве за тры тысячы долараў, а пасля на цягніку прыехалі ў Беларусь. Зараз яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.

Інтэрфакс