Беларускія паралімпійцы атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды

Кіраўнік Беларусі ўзнагародзіў спартоўцаў-інструктараў нацыянальнай каманды па інвалідным спорце дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ордэнам Пашаны уганараваныя Сяргей Пунько, Тамара Сівакова і Ірына Фядотава, медаль "За працоўныя заслугі" атрымалі Вольга Зінкевіч і Раман Макараў. Гэтымі ўзнагародамі яны адзначаныя за дасягненне высокіх спартовых вынікаў на ХIII летніх Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (КНР), значны ўнёсак у развіццё фізічнай культуры і спорту.

Ганаровае званне заслужанага трэнера Беларусі нададзена галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па інваспорце Тамары Шыманскай, заслужанага майстра спорту — спартоўцу-інструктару Людміле Воўчак.

За значныя спартовыя вынікі на Паралімпійскіх гульнях у Пекіне, падрыхтоўку спартоўцаў высокага класа падзяка прэзідэнта абвешчаная Ўладзіславу Антонаву, Мікалаю Без'язычнаму, Алене Драздовай, Уладзіміру Ізотаву, Аляксандру Ліцвіненку, Сяргею Плашчынскаму, Дзмітрыю Салею і Мікалаю Шудзейку.

"Інтэрфакс"