Беларускія паралімпійцы заваявалі сёмы медаль

Сёння ўладальнікам срэбранага медаля Паралімпійскіх гульняў стаў беларускі дуэт у вела-шашэйнай гонцы з паасобным стартам — Ірына Фядотава і Алёна Драздова, паведамляе тэлеканал СТВ. Спаборніцтвы працягваюцца, і мы можам таксама разлічваць на поспех беларускіх плыўцоў і лёгкаатлетаў. У медальным заліку наша зборная з трыма залатымі і чатырма срэбранымі ўзнагародамі размясцілася на 19-м месцы.