Беларускія парламентары будуць назіраць за выбарамі прэзідэнта ва Ўкраіне
Беларускія парламентары прымуць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Ва Ўкраіну камандзіраваны член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Падаляк, а таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Георгій Дашкевіч. Яны прабудуць ва Ўкраіне з 15 па 19 студзеня ў складзе групы назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаваў — удзельніцаў СНД.
Нагадаем, што чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіне прызначаны на 17 студзеня 2010 года.
Нагадаем, што чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіне прызначаны на 17 студзеня 2010 года.