Беларускія парламентары наведваюць Ізраіль
14 лютага пачаўся першы візіт у Ізраіль дэлегацыі беларускай Палаты прадстаўнікоў. Узначальвае беларускую дэлегацыю старшыня камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справам сям'і і моладзі Алег Вялічка. Разам з ім на святую зямлю паехалі чалец камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандр Папкоў і чалец камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам, генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі цэментавы завод" Уладзімір Кісялёў. Падчас візіту, які працягнецца 4 дні, беларусы сустрэнуцца з намеснікам прэм'ер-міністра і міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам, старшынёй кнэсета Раўвенам Рыўлінам і міністрам турызму Ізраіля Стасам Місежнікавым. Парламентарыі таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і дзелавых кругоў краіны, наведаюць нацыянальны Інстытут памяці ахвяр Катастрофы “Яд ва-Шэм”.