Беларускія піратэхнікі прымуць удзел у фэсце феерверкаў у Чувашыі
Беларускія піратэхнікі стануць удзельнікамі Міжнароднага фэсту феерверкаў. Ён пройдзе ў сталіцы Чувашскай Рэспублікі горадзе Чэбаксары з 9 па 11 траўня. Такі фэст ладзіцца ў Чувашыі упершыню. Усяго ў фэсце прымуць удзел шэсць прафесійных піратэхнічных каманд з Беларусі, Расіі і Казахстана.
Кожны з трох дзён, на працягу якіх будзе праходзіць фэст, прысвечаны вызначанай тэматыцы. Так, 9 траўня ўдзельнікі пакажуць працы ў гонар Дня Перамогі, 10 траўня галоўнай тэмай стане «Сяброўства народаў», 11 траўня – «О, спорт, ты – мір!». Фэст мяркуецца зрабіць штогадовым, паведамляе амбасада Беларусі ў Расійскай Федэрацыі.