Беларускія піяршчыкі не атрымаюць грошай за перамогу на "Канскіх Львах"
Кіраўнік рэкламнага агенцтва "SMG-Беларусь" Пётр Папялушка распавёў Еўрарадыё пра фестываль "Канскія Львы", дзе піяршчыкі з Беларусі занялі другое месца. Канскі фестываль — самы прэстыжны для рэкламшчыкаў у свеце, кажа спадар Папялушка. На ім вельмі шмат конкурсаў, але той, у якім выйгралі нашыя хлопцы — асаблівы. У конкурсе ўдзельнічаюць "маладыя канскія львы" — людзі, не старэйшыя за 23 гады, для якіх існуюць агульныя правілы. Ад кожнай краіны свету ўдзельнічае па адной камандзе. У гэтым годзе было 39 камандаў.
Пётр Папялушка: "Фактычна, гэта праверка крэатыўнасці мазгоў у рэжыме роўных умоваў. На мой погляд, перамагчы на гэтым конкурсе больш цікава і прафесійна, чым атрымаць узнагароды на іншых конкурсах".
Нагадаем, што беларускія піяршчыкі Алег Бесараб і Ілля Кухараў сталі срэбнымі прызёрамі моладзевых спаборніцтваў у галіне медыяў на фестывалі Канскія Львы 2009. Яны распрацавалі медыя-стратэгію для збору ахвяраванняў для Сусветнай харчовай праграмы агенцтва ААН. Але даведацца, у чым сутнасць стратэгіі, пакуль не магчыма — гэта сакрэт, кажа Пётр Папялушка.
Пётр Папялушка: "Пакуль гэта засакрэчаная прэзентацыя, якая належыць Канскаму фестывалю. Яны іх адкрыюць, але не сёння, бо вынікі падведзеныя толькі ўчора позна ўвечары".
Павага прафесіяналаў і грамата — вось і ўсе прызы, якія атрымалі маладыя крэатыўшчыкі. Па словах Пятра Папялушкі, гэта не так і мала.
Пётр Папялушка: "На Канскім фестывалі ўсе прызы: гэта павага і прызнанне якаснага ўзроўню. Часта пытаюць: колькі грошай далі або яшчэ чаго? Ніякіх грошай там не даюць. У лепшым разе статуэтку ці грамату, з якой хлопцы прыедуць дамоў".