Беларускія прадпрымальнікі гатовыя дапамагчы масквічам у "вайне за шапікі"
У Маскве працягваецца кампанія па зносе гандлёвых цэнтраў каля метро. Яе ініцыятарам стаў новы мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Агулам плануецца ліквідаваць больш за 650 гандлёвых кропак.
У Пецярбургу з-за зносу шапікаў павысіліся кошты на прадукты. У выніку гараджане сталі ездзіць у шоп-туры ў Фінляндыю. Эксперты мяркуюць, што масквічам прыйдзецца купляць прадукты ў суседняй Беларусі. Такую думку ў каментары "Балтинфо" выказаў старшыня рады пецярбургскай Асацыяцыі малога бізнэсу ў сферы спажывецкага рынку Аляксей Трацякоў.
З гэтым рашуча нязгодны кіраўнік беларускай арганізацыі прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. На яго думку, Расія справіцца і без беларускіх тавараў:
Шумчанка: "Я думаю, Расія настолькі вялікая, што там дастаткова будзе прапановаў, каб забяспечыць таннымі таварамі сталіцу. Беларусь тут ніякім бокам... Больш за тое, у Беларусі ніколі не былі таннымі прадукты і рэчы. Наадварот, я магу сказаць, што нашыя прадпрымальнікі ездзяць у Маскву па тавары".
Па словах Шумчанкі, расійскія прадпрымальнікі маглі б скарыстацца беларускім досведам у "вайне за кіёскі". Эксперт кажа, што дзякуючы высілкам "Перспектывы" ў Мінску ўдалося затрымаць знос шапікаў амаль на 7 гадоў.