Беларускія ПУПы вызвалілі ад выплаты некаторых падаткаў
Ад выплаты некаторых падаткаў i мытных пошлiн вызваляюцца беларускія прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры перадачы iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнаму ўнiтарнаму прадпрыемству, якое ствараецца iм, абсталявання, раней увезенага без выплаты мытных пошлiн, ПУП таксама вызваляецца ад выплаты мытных пошлiн i падаткаў.
Указ унёс дапаўненнi ў Палажэнне аб парадку стварэння iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства i яго дзейнасцi.
Нягледзячы на тое, што ўмова бяспошлiннага ўвозу — выкарыстанне гэтага абсталявання для ўласных патрэбаў i без права адчужэння або перадачы iншым асобам, яго парушэнне не прывядзе да неабходнасцi выплаты ПУП мытных пошлiн.
Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання i распаўсюджваецца на ПУП, што ўзніклі пасля 28 чэрвеня 2007 года, інфармуе "Звязда".