Беларускія рамонтнікі абакралі кватэру расіяніна ў Брэсце

Кватэру грамадзяніна Расіі абабралі беларускія рэмонтнікі ў Брэсце. Як паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле крымінальнага  вышуку Маскоўскага РАУС абласнога цэнтра, расіянін купіў двухпакаёўку ў цэнтры горада і наняў па аб’яве ў газеце брыгаду для рамонту.  Праз некаторы час, незадаволены якасцю іхняй працы, разлічыў мужчынаў. Але тыя зрабілі сабе дублікат ключоў і вывезлі дарагую апаратуру, а таксама скралі некалькі тысяч долараў, каля тысячы еўра і расійскія грошы. Мабільны тэлефон, пададзены ў газеце, не адказвае. Міліцыя шукае злодзеяў.