Беларускія шаблісты выйгралі "бронзу" чэмпіянату Еўропы
"Бронзу" чэмпіянату Еўропы па фехтаванні, які праходзіць у Кіеве, выйграла беларуская мужчынская шабельная каманда. У матчы за 3-е месца беларусы перамаглі зборную Румыніі. Бронзавыя медалі атрымалі Аляксандр Буйкевіч, Дзмітрый Лапкес, Валерый
Прыемка і Аляксей Рамановіч. "Золата" дасталося расіянам, якія былі
мацнейшыя за французаў.
Нагадаем, што ў асабістых спаборніцтвах цяперашняга чэмпіянату Еўропы "золата" ў першы ж дзень турніра заваяваў 23-гадовы Аляксандр Буйкевіч, у фінале ён перамог расіяніна Аляксея Якіменку. За чэмпіёнскі тытул беларус атрымае 10 тысяч еўра прызавых.
Чэмпіянат Еўропы з'яўляецца заключным стартам перад Алімпіядай-2008 у Пекіне. Адзначым, што беларускія шаблісты заваявалі права выступіць на Алімпіядзе яшчэ ў сакавіку сёлета.
БЕЛТА