Беларускія шахматысты ў Мінску змагаюцца за 4 мільёны

Чэмпіянат Беларусі па шахматах, які праходзіць у Мінску, набліжаецца да фінішу. Засталіся ўсяго тры туры.

Цяпер турнірную табліцу ачольвае Юрый Ціханаў, які набраў 7,5 ачкоў з 10. На паўачка ад яго адстае фаварыт турніра Аляксей Фёдараў і на ачко – Сяргей Жыгалка.

Нагадаем, што фінал чэмпіянату Беларусі праходзіць па кругавой сістэме з удзелам 14 шахматыстаў. Прызавы фонд турніра складае 4 мільёны рублёў, паведамляе сайт news.sportbox.ru.