Беларускія спецслужбы выявілі мацнейшага сярод сябе

Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці заняло першае месца на штогадовай Спартакіядзе органаў дзяржаўнай бяспекі. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Камітэт дзяржбяспекі і БФСТ "Дынама". У спаборніцтвах таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі, упраўлення ваеннай контрразведкі і 14-га Асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ. Спаборніцтвы спецслужбаў адбываліся ў гіравым спорце, настольным тэнісе, дартсе, стральбе з агнявой і пнеўматычнай зброі.

Сямейныя каманды подужаліся між сабой у камандных скачках у даўжыню і камбінаванай эстафеце. Для аматараў шахмат зладзілі сеанс адначасовай гульні. Байцы групы "Альфа" арганізавалі выставу зброі і спецсродкаў, а вайскоўцы 14-га Асобнага палка ўрадавай сувязі — салдацкую кухню і музычнае суправаджэнне.

У каманды-пераможцы самымі папулярнымі відамі спорту з'яўляюцца валейбол, баскетбол, міні-футбол, стральба, лыжныя гонкі, службовае шматбор'е.

"Мінск-навіны"