Беларускія тэлефонныя тэрарысты “замініравалі” краму і хлебазавод
Адразу два ілжывыя паведамленні пра мініраванне паступілі ў МНС за апошнія суткі, 12 лістапада. Першы інцыдэнт здарыўся ў Гродзенскай вобласці, дзе тэлефонны тэрарыст паведаміў пра выбуховае прыстасаванне, нібыта закладзенае ў будынку хлебазавода ў Наваельні, што ў Дзятлаўскім раёне. Выратавальнікі і супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі з будынка 53 чалавек і праверылі тэрыторыю, аднак ніякіх выбухованебяспечных прыладаў не знайшлі.
Другі выпадак тэлефоннага тэрарызму здарыўся ў Салігорску — МНС выехала шукаць “бомбу” ў краме “Златка”. Тут эвакуявалі ажно 125 чалавек, у тым ліку з суседніх будынкаў, але і ў гэтым выпадку ніякая пагрозы не выявілі.
Інфармацыі пра хуліганаў, якія пажартавалі з выратавальнікамі, пакуль няма.
Фота з архіву