Беларускія тэлегледачы не пабачаць сёння хакейны матч ЦСКА - Дынама (Мінск)

Паядынак чэмпіянату КХЛ паміж маскоўскім ЦСКА і мінскім "Дынама", прызначаны на 26 верасня на маскоўскай пляцоўцы, беларускія тэлегледачы не пабачаць. Белдзяржтэлерадёкампанія спасылаецца на занадта высокую цану, якую выставіла тэлекампанія РТР-"Спорт" за трансляцыю матчу, не запланаванага да паказу па расійскім тэлеканале. Гэта ўжо трэцяя адмена эфіру ў рамках цяперашняга выязнога турнэ беларускіх хакеістаў па Маскве, Падмаскоўі і поўначы Расіі. Пакуль захоўваецца верагоднасць, што будзе транслявацца заключны паядынак: у нядзелю ў Чарапаўцы нашыя дынамаўцы гуляюць супраць "Северстали".

"Прессбол"