Беларускія тэнісісткі паспяхова выступілі ў алімпійскай кваліфікацыі
Паспяхова выступілі беларускія спартсменкі ў алімпійскай кваліфікацыі па настольным тэнісе. У Будапешце Таццяна Кастраміна і Вераніка Паўловіч выканалі ўмовы адбору і занялі адпаведна 5-е і 14-е месцы. А вось беларусы Віталь Нехвядовіч і Яўген Шчацінін не здолелі прабіцца
ў лік 16-ці наймацнейшых і таму не атрымалі пуцёўкі ў Пекін.
Нагадаем, раней алімпійскія ліцэнзіі заваявалі беларусы Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч. На камандным турніры Алімпійскіх гульняў беларуская зборная ўдзелу не прыме, адзначае БЕЛТА.
Нагадаем, раней алімпійскія ліцэнзіі заваявалі беларусы Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч. На камандным турніры Алімпійскіх гульняў беларуская зборная ўдзелу не прыме, адзначае БЕЛТА.