Беларускія тэнісісткі выйгралі турнір у Таліне
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе заняла першае месца ў падгрупе С на турніры ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі. Яны атрымалі тры перамогі ў трох матчах. У пятніцу, 6 лютага, беларускія спартсменкі, якіх трэніруе Наталля Зверава, з лікам 3:0 выйгралі ў аўстрыек. Таццяна Пучак перамагла Ніколу Хофманаву - 6:2, 6:2, Кацярына Дзегалевіч - Мелані Клафнер - 6:1, 6:1. У парным паядынку Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова былі мацнейшымі за Сандру Клеменшыц і Патрыцыю Майр - 6:2, 7:5 (у другім сэце беларускі саступалі 1:4).
У папярэдніх сустрэчах Беларусь перамагла Данію (2:1) і Славенію (3:0).
7 лютага ў матчы за пуцёўку ў плэй-оф 2-й Сусветнай групы беларускі сустрэнуцца з эстонкамі, якія занялі першае месца ў падгрупе D.
БелаПАН