Беларускія тэнісісты пакінулі Сусветную групу Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты пакідаюць Сусветную групу Кубка Дэвіса. На працягу чатырох гадоў наша краіна ўваходзіла ў лік наймацнейшых зборных па тэнісе. 23 верасня ў Ліме ў вырашальнай гульні матча плэй-оф паміж зборнымі Перу і Беларусі Максім Мірны прайграў Луісу Орне ў чатырох сэтах — 4:6, 5:7, 6:4, 6:7 (4:7).

Агульны лік стаў 3:1 на карысць гаспадароў, і заключная сустрэча, у якой Андрэй Каратчэня прайграў перуанцу Маціасу Сілву, не мела ніякага значэння. Перуанцы ўпершыню выйшлі ў Сусветную групу, а беларусы ў наступным годзе выступяць у 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны.

БелаПАН