Беларускія турысты былі затрыманыя на ўкраінска-румынскай мяжы

Беларускія турысты былі затрыманыя на ўкраінска-румынскай мяжы. Яны вярталіся з курортаў у Румыніі. Аднак украінскія памежнікі аб’явілі, што аўтобус, на якім яны ехалі, няспраўны.  У выніку 53 турысты, сярод якіх былі дзеці, 13 гадзінаў чакалі на мяжы, пакуль аўтобус будзе адрамантаваны. Чакалі спачатку пад палячым сонцам, а пасля пад залевамі. У выніку, у Беларусь яны вярнуліся са спазненнем у 15 гадзінаў.

Зараз турысты збіраюцца дамагацца кампенсацыі маральных стратаў праз таварыства абароны правоў спажыўцоў.

Нагадаем, падобная гісторыя з беларускімі турыстамі ўжо здаралася ў пачатку жніўня. Украінска-румынскую мяжу ім давялося пераходзіць пешшу.

ОНТ