Беларускія турысты дабіраюцца да Егіпту абходнымі шляхамі
Нягледзячы на засцярогі, каля 380 беларускіх турыстаў выехалі ў Егіпет. Яны дабраліся туды праз Украіну, якая зняла забарону на продаж тураў.
Пра гэта паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін, перадае БЕЛТА.
Карамзін нагадаў, што рэкамендацыя ўстрымлівацца ад паездак у Егіпет пакуль не знятая, і беларускія турфірмы пуцёўкі ў гэтую краіну не прадаюць. "Для нас галоўнае — бяспека нашых грамадзян. Бо нават калі адзін беларускі турыст пацерпіць, то гэта ўжо прывядзе да вялікіх наступстваў", — адзначыў дырэктар дэпартамента.