Беларускія турысты не адляцелі ў Егіпет з Масквы

Раніцай 1 сакавіка кампанія "Пегас Турыстык", якая сумесна з "Аэрафлотам" спрабавала аднавіць адпраўку турыстаў на курорты Егіпта, зняла з рэйсаў на Хургаду і Шарм-эль-Шэйх каля 600 кліентаў. Прычына — адсутнасць чаканага дазволу МЗС Расіі на такія палёты.

Як паведамілі газеце "Туризм и отдых" у мінскім прадстаўніцтве "Пегас Турыстык", усім беларускім турыстам будуць вернутыя грошы за тур. Пры жаданні яны змогуць перабраніраваць адпачынак у Егіпце з вылетам з Кіева, бо Ўкраіна ўжо аднавіла палёты чартараў на егіпецкія курорты.