Беларускія ўлады спадзяюцца, што ЕС пакараў нашу краіну часова
Беларускія ўлады расцэньваюць рашэнне ЕС пра адмену льготаў як часовае. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў нашай краіны.
Нагадаем, з 21 чэрвеня беларускі экспарт у краіны Еўрасаюза абкладаецца стандартнымі гандлёвымі пошлінамі. Рашэннем Еўрасаюза Беларусь выключана з Генеральнай сістэмы прэферэнцый.
Падставай для гэтага стала парушэнне ў нашай краіне правоў незалежных прафсаюзаў. Паводле падлікаў незалежных экспертаў, з-за пазбаўлення льготаў Беларусь штогод страціць каля паўмільярда долараў.
«Беларусь... разлічвае, што аб’ектыўная неабходнасць у наладжванні і развіцці добрасумленнага супрацоўніцтва з Беларуссю прымусіць Еўрасаюз да яго найхутчэйшага перагляду і адмены», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
БелаПАН