Беларускія валейбалісты "праляцелі" міма фіналу чэмпіяната Еўропы

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе не змагла выйсці фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. У заключным матчы другога раўнда адборачнага турніру беларусы абгулялі каманду Румыніі з лікам 3:2. Але гэта ім не дапамагло, бо ў іншым матчы тура валейбалісты з Італіі абгулялі зборную Турцыі з лікам 3:0. У італьянцаў стала 11 ачкоў, у туркаў 10, а ў беларусаў - толькі 9. Такім чынам, зборная Беларусі не змагла выйсці ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, піша сайт "Спорт Беларусь".