Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ад ботаў - Мінабароны
Кірзавыя боты знікнуць з беларускага войска. Іх заменяць чаравікі (“берцы”). Пра гэта заявіў начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Алег Лапцеў. Паводле яго словаў, гэты працэс будзе адбывацца паступова. Жаўнерам,
якія носяць “берцы”, выдаюць і парцянкі, і шкарпэткі. У Мінабароны
сцвярджаюць, што ва ўсіх казармах, дзе вайскоўцы карыстаюцца
шкарпэткамі, усталяваныя аўтаматычныя пральныя машыны.
Інтэрфакс
Інтэрфакс