Беларускія весляры Мігаль і Шчарбачэня выйшлі ў паўфінал Алімпіяды

У паўфінал Алімпіяды ў Пекіне выйшлі беларускія весляры Дзяніс Мігаль і Станіслаў Шчарбачэня. Іх "двойка" ў сваім заездзе была другой.

А вось беларуская "чацвёрка" ў складзе Аляксандра Казубоўскага, Андрэя Дзем'яненкі, Яўгена Носава і Вадзіма Ляліна не змаглі пераадолець кваліфікацыю, яны занялі ў сваім заездзе апошняе месца, інфармуе БЕЛТА.