Беларускія весляры сталі лепшымі ў Еўропе
На чэмпіянаце Еўропы па веславанні беларускі экіпаж каноэ-“чацвёркі” ў складзе Дзмітрыя Рабчанкі, Дзмітрыя Вайцішкіна, Канстанціна Шчарбака і Аляксандра Валчэцкага ў фінальным заездзе на 1000 метраў на паўсекунды апярэдзіў фаварытаў гонкі — вугорцаў. У спаборніцтве байдарак-"чацвёрак" квартэт у складзе Рамана Петрушэнкі, Аляксея Абалмасава, Дзям'яна Турчына і Вадзіма Махнева на той самай дыстанцыі быў толькі сёмым.
"Прэсбол"
"Прэсбол"