Беларускія ветэраны вайны з'язджаюць у Бранск
У Бранск сёння накіруецца дэлегацыя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі. У яе складзе пераважна ветэраны з Гомельскай вобласці, у тым ліку адзіны ў нашай краіне кавалер ордэна Славы трох ступеняў Віктар Вятошкін з Гомелю. Як паведамляе БЕЛТА, на працягу трох дзён беларусы сустрэнуцца з аднапалчанамі, ветэранскім актывам, наведаюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы. Наступны візіт у Расію беларускіх ветэранаў запланаваны на травень, яны паедуць у Валгаград.