Беларускія вучоныя ствараюць электронную паперу
Вучоныя інстытута хіміі новых матэрыялаў нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацоўваюць каляровую электронную паперу, паведамляе БЕЛТА.
Папера ўяўляе сабой тонкі гібкі дысплэй, які складаецца з мноства мікракапсул, запоўненых пігментнымі мікрачастачкамі, так званымі электроннымі чарніламі. Калі ўздзейнічаць на іх з дапамогай святла, якое вылучае спецыяльная лазерная прылада, атрымліваецца "малюнак". Электронная папера такая ж лёгкая і гібкая, як і традыцыйная. Яна захоўвае выяву да таго часу, пакуль не ўзнікне неабходнасць стварыць новую.
Праект разлічаны на тры гады. Ужо ў бліжэйшай перспектыве плануецца атрымаць першыя вопытныя ўзоры айчыннай электроннай паперы. Вучоныя разлічваюць, што на паперу будзе вялікі попыт.