Беларускія выратавальнікі не здолелі выйграць чэмпіянат свету
У Данецку завяршыўся VI чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце. Беларуская каманда не здолела вырваць перамогу і была толькі трэцяй. Другое месца дасталося чэхам. Дзякуючы ўдаламу выступленню ў спаборніцтвах па баявым разгортванні, залатыя медалі выйграла зборная МНС Украіны, паведамляе УНІАН. Нагадаем, у спаборніцтвах удзельнічалі каманды з 15 краінаў свету, якія ўваходзяць у Міжнародную спартыўную федэрацыю пажарных і выратавальнікаў. Яны спаборнічалі ў пад'ёме па штурмавой лесвіцы ў акно 4-га паверха вучэбнай вежы, у пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі, у пажарнай эстафеце 4х100 і баявым разгортванні.
Асабліва беларусам удалася стометроўка з перашкодамі, дзе яны святкавалі перамогу. А Ўладзімір Стральчэня ў паўфінале ўстанавіў новы рэкорд свету.
Асабліва беларусам удалася стометроўка з перашкодамі, дзе яны святкавалі перамогу. А Ўладзімір Стральчэня ў паўфінале ўстанавіў новы рэкорд свету.