Беларускія заўзятары выбіраюць тэлекаментатара
На сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі беларускія заўзятары выбіраюць каментара, які, на іх думку, павінен весці рэпартаж з фінальных матчаў чэмпіянату свету па футболе. Прагаласаваць за аднаго з пяці журналістаў можна он-лайн. Пакуль на першым месцы — намеснік рэдактара “Прэсбола” Сяргей Новікаў. Найбольшая колькасць заўзятараў лічыць, што ён павінен весці рэпартаж з матча за трэцяе месца, а таксама каментаваць фінал. Другое месца ў гэтым галасаванні ў дадзены момант займае тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі. На трэцім месцы — Павел Баранаў, на чацьвёртым — Аляксандр Цвячкоўскі, на пятым — Аляксандр Дзмітріеў.