Беларускія “Зялёныя” патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Літвы
Беларуская партыя “Зялёныя” патрабуе адстаўкі прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным партыяй звароце, паведамляе БелаПАН. Як адзначаюць прадстаўнікі экалагічнай партыі, 5 кастрычніка 2010 года на першым блоку Ігналінскай АЭС адбылася аварыя: у часе дэзактывацыйных работ разлілося каля 300 тон высокарадыёактыўнай вадкасці. Да беларускай грамадскасці гэтая інфармацыя дайшла толькі праз месяц, у пачатку лістапада. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі не атрымала ад літоўскага боку ніякай інфармацыі ад інцыдэнце на Ігналіне. Аварыю на літоўскай АЭС не згадвалі і ў часе сустрэчы Далі Грыбаўскайтэ і Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску 20 кастрычніка, адзначаюць беларускія “Зялёныя”. Эколагі між тым прыгадваюць, што прадстаўнікі Літвы неаднаразова выказвалі засцярогі наконт будаўніцтва беларускай АЭС.