Беларуску ў Маскве злавілі на арганізацыі бардэля

Беларуску ў Маскве злавілі на арганізацыі бардэля

Грамадзянку Беларусі ў Маскве аштрафавалі на 100 тысяч расійскіх рублёў. Яе прызналі вінаватай у арганізацыі прытона, піша gazeta.ru.

Паведамляецца, што ў жніўні 2015 года жанчына арганізавала прытон для занятку прастытуцыяй у памяшканні саўны на вуліцы Вішнёвай. Па звестках праваахоўнікаў, беларуска падабрала адпаведны "штат", вызначыла парадак і памер аплаты за сэксуальныя паслугі. Абвестку пра паслугі яна размясціла ў інтэрнэце, указаўшы тэлефоны.

Суд улічыў шматлікія змякчальныя акалічнасці ды пазіцыю дзяржабвінаваўцы. Таму гаспадыню бардэля прысудзілі да мінімальнага пакарання.

Фота: kievpravda.com