Беларускую АЭС могуць пабудаваць без Расіі?

У Беларусі можа з'явіцца новы партнёр у будаўніцтве АЭС. Па словах міністра энэргетыкі Аляксандра Азярца, гэта не перашкодзіць увесці яе ў эксплуатацыю ў запланаваныя тэрміны. Як інфармуе БЕЛТА, наша краіне вядзе перамовы наконт будаўніцтва АЭС з некалькімі сусветнымі кампаніямі, у тым ліку з Францыі, Японіі, Паўднёвай Карэі. У той жа час беларускія ўлады не адмаўляюцца і ад партнёрства з Расіяй.

Азярэц запэўніў, што ў Беларусі будзе будавацца АЭС, яе ўвядуць у запланаваныя тэрміны, нават калі стратэгічны партнёр зменіцца. Па яго словах, ёсць кампаніі, якія могуць ажыццявіць увод блока не за 60 месяцаў, а за 44-45.