Беларускую моладзь запісваюць у шэрагі казакоў

У шэрагі казакоў запісваюць беларускую моладзь. Іх называюць “кадэтамі”. Кадэцкіх класаў у навучальных установах нашай краіны ўжо чатыры.  Хлопцы і дзяўчаты вывучаюць Закон Божы, гісторыю казацтва, шыхтавую, пачатковую вайсковую і фізічную падрыхтоўкі. Учора ў кадэцкі клас беларускага казацтва патрапілі 14 навучэнцаў сталічнай школы-інтэрната №1. Самаму малодшаму з іх – 10 гадоў, паведамляе тэлеканал СТВ.