"Беларуснафта" стварае "дачку" ва Ўкраіне
Саўмін прыняў Пастанову №888, згодня з якой дзяржпрадпрыемства "Беларуснафта" выступіць сузаснавальнікам украінскага ТАА "Беларуснафта-Ўкраіна". Унёсак Беларусі ў стварэнне прадпрыемства складзе 200 тысяч долараў. Украінская "дачка" ствараецца найперш для садзейнічання экспарту нафтапрадуктаў беларускіх НПЗ, у тым ліку і выпрацаваных з венесуэльскай нафты. У планы ТАА "Беларуснафта-Ўкраіна" на тэрыторыі нашай суседкі ўваходзіць набыццё дзеючай сеткі АЗС.
Яшчэ адна задача, рашэннем якой будзе займацца новае прадпрыемства, — выкарыстанне трубаправода "Адэса-Броды" для паставак каспійскай і, у перспектыве, іранскай нафты на ўкраінскія, беларускія і літоўскі НПЗ, паведамляе АФН.