“Беларуснафта” ў Пінску занялася куранятамі (фота)
У пінскіх крамах мяса птушкафабрыкі “Асобіна”, якая ўваходзіць у дзяржаб’яднанне “Беларуснафта”, па-за канкурэнцыяй. Кураняты ад нафтавікоў каштуюць, у некаторых выпадках, танней амаль на 1 тысячу рублёў, чым падобная прадукцыя іншых птушкафабрык. Вось такая цікавая арыфметыка атрымалася, калі кошты на паліва ў Беларусі падвышаюцца, птушынае мяса самае таннае. Пінскія аўтааматары жартуюць, што некаторым прадпрыемствам можа лепей засяродзіцца на бройлерах?