Беларусу, затрыманаму ў Тайландзе, пагражае смяротнае пакаранне

Экіпажу Іл-76, на борце якога паліцыя Бангкока знайшла 35 тон зброі, пагражае смяротнае пакаранне, паведамляюць тайландскія СМІ.
Нагадаем, борт інжынер гэтага самалёта — беларус Міхаіл Петухоў. Як заявіў начальнік ўпраўлення па барацьбе са злачыннасцю Тайланда Супхісан Пхакдынарынат, лётчыкам прад'яўлена абвінавачванне ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў.

Падобнае злачынства па мясцовых законах прадугледжвае пакаранне ад двух гадоў пазбаўлення волі да смяротнага пакарання. Тым часам працягваюцца спрэчкі аб прызначэнні грузу.

Падчас допыту лётчыкі паведамілі, што самалёт вылецеў з Украіны, загрузіў зброю у Паўночнай Карэі і вяртаўся назад ва Ўкраіну.

Аднак днямі англійская газета “Гардыян” знайшла і беларускі след. Па яе інфармацыі, самалёт вылецеў з нашай краіны, а ва Ўкраіне толькі дазапраўляўся. Афіцыйны Мінск гэту інфармацыю катэгарычна абверг.