Беларусы будуць адпачываць на возеры Ісык-Куль у Кыргызстане
На возеры Ісык-Куль у Кыргызстане будуць адпачываць жыхары Беларусі. Пра гэта сёння ў Бішкеку заявіў міністр сельскай, воднай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызстану Арстанбек Нагоеў.
Паводле яго словаў, Міністэрства спорту і турызму Беларусі пасадзейнічае ў заключэнні дамоваў з буйнымі прадпрыемствамі нашай краіны на арганізацыю групавых турыстычных паездак.
Як паведамляе агенцтва "24.kg", міністр выказаў меркаванне, што паміж Беларуссю і Кыргызстанам будуць усталяваныя прамыя авіярэйсы і спрошчаныя працэдуры афармлення дакументаў пры міжнародных перавозках грузаў.