Беларусы будуць здабываць у Венесуэле нафты не менш, чым на радзіме

Беларуска-венесуэльскае СП "Петралера БелаВенесалана" у 2010 годзе здабыла 730 тыс. тон нафты.  Пра гэта паведаміў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА.

У 2011 годзе аб'ём здабычы плануецца давесці да 1,2-1,3 млн. тон. Рэзервы далейшага росту, напэўна, вялікія, калі ўлічыць, што ў беднай на залежы вуглевадародаў Беларусі здабываецца каля 2 млн. тон у год.