Беларусы будуюць у Венесуэле цэлыя мікрараёны
Беларусь і Венесуэла ў найбліжэйшыя тры гады маюць намер рэалізаваць кантракты ў будаўнічай сферы на 2 мільярды долараў, паведамляе БЕЛТА. Такую інфармацыю агучыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Селязнёў. Са словаў міністра, удо падпісаныя кантракты на 600 мільёнаў, у стадыі падпісання — яшчэ на 1,2 мільярда. Цяпер беларусы будуюць цэлы мікрараёна на 5 тысяч кватэраў у венесуэльскім горадзе Маракай. Гэта у асноўным пяціпавярховыя дамы, якія адносяцца да сацыяльнага жытла. У стадыі падпісання кантракты яшчэ на 10 тысяч кватэр у штаце Барынас і на 5 тысяч кватэр у штаце Арагуа.
Апроч жытла, беларускія спецыялісты ўзводзяць у Венесуэле цагляны завод, які пачне працаваць у ліпені 2011 года. Таксама будуецца зборачная вытворчасць МАЗ і трактароў.
Дарэчы, сёння, 17 кастрычніка прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, які знаходзіцца з візітам у Мінску, наведае дом-новабудоўлю ў сталічным мікрараёне Каменная горка. Такім чынам, ён азнаёміцца з беларускім буйнапанэльным будаўніцтвам.