Беларусы ледзь не спалілі жылы дом у Беластоку (фота)
Падчас замены колаў аўтамабіля ў гаражы аднаго з дамоў у гэтым горадзе ў Польшчы адбыўся пажар.
У выніку згарэлі два аўтамабілі, адзін матацыкл і была пашкоджана кватэра над гаражом. Аднак ад агню мог згарэць нават увесь дом.
Абвінавачванне ў ненаўмысным пажары, які пагражаў вялікай колькасці людзей, былі выстаўленыя тром чалавекам: 29-ці і 22-гадовым беларусам і 40-гадоваму паляку.
Грамадзянін Польшчы прадаставіў беларусам гараж, у якім яны і замянялі колы, пакуль ад іскры не пачаўся пажар. Адзін з беларусаў і паляк у выніку здарэння атрымалі апёкі.
2 жніўня беластоцкі суд пастанавіў не арыштоўваць падазраваных. Аднак траім мужчынам пагражае да 8 гадоў турмы, паведамляюць польскія СМІ.
Фота — poranny.pl