Беларусы масава скардзяцца на няўвагу з боку чыноўнікаў
Баранавіцкая пракуратура выявіла шматлікія парушэнні ў працы мясцовых дзяржорганаў са зваротамі грамадзянаў. За паўгода ў пракуратуру паступіла 320 зваротаў, якія тычацца парушэння правоў грамадзян. Траціна з іх звязаная з дзейнасцю следчых органаў, міліцыі. Тры разы скардзіўся мясцовы прадпрымальнік у “Аграпрамбудмаш”. Ягоныя звароты рэгістравалі, але потым пазначалі як “згубленыя”, і адказаў ён не атрымліваў. Два інваліды па слыху паскардзіліся, што суд не прадаставіў ім ні адваката, ні сурдаперакладчыка. Судовы вырак адмянілі.
Пракуратура прыцягнула да адказнасці 14 службовых асоб з аддзела горадабудаўніцтва і жылкамунгаса за парушэнні ў працы са зваротамі грамадзянаў.
Пракуратура прыцягнула да адказнасці 14 службовых асоб з аддзела горадабудаўніцтва і жылкамунгаса за парушэнні ў працы са зваротамі грамадзянаў.