Беларусы могуць працаўладкоўвацца ў Польшчы без дазволаў на працу

Адпаведнае распараджэнне падпісала ў сярэдзіне снежня мінулага года міністр працы Польшчы Іяланта Федак.

Аналагічныя меры прыняты ў дачыненні да грамадзян Расіі, Украіны, Малдовы і Грузіі, паведамляе БелаПАН.

Згодна з новымі правіламі, для працы ў Польшчы грамадзянам названых краін дастаткова мець толькі дакумент ад работадаўца, які пацвярджае працаўладкаванне.

Работадавец, у прыватнасці, павінен паведаміць пра намер працаўладкаваць замежнага грамадзяніна ва ўпраўленне працы свайго павета і там жа зарэгістраваць заяву аб прыёме замежнага грамадзяніна на працу.