Беларусы навучаць кітайцаў рускай мове
Цэнтр па вывучэнні рускай мовы будзе створаны ва ўніверсітэце кітайскага горада Ланжоў пры ўдзеле выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паводле падпісанай дамовы паміж БДУ і кітайскімі калегамі, у Ланжоў па абмене змогуць паехаць не толькі выкладчыкі, але і студэнты ды магістранты. Запланаванае правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, абмен навукова-тэхнічнай, навучальна-метадычнай літаратурай і перыядычнымі выданнямі.
Як адзначае газета "Рэспубліка", падчас нядаўняга візіта ў Кітай дэлегацыя БДУ знаёмілася з досведам укаранення новых тэхналогій у прамысловасць і сельскую гаспадарку, распрацаваных у кітайскіх ВНУ.
Як адзначае газета "Рэспубліка", падчас нядаўняга візіта ў Кітай дэлегацыя БДУ знаёмілася з досведам укаранення новых тэхналогій у прамысловасць і сельскую гаспадарку, распрацаваных у кітайскіх ВНУ.