Беларусы не часта страчваюць беларускае грамадзянства

Беларусы ў адзінкавых выпадках губляюць беларускае грамадзянства.
Паводле Канстытуцыі, ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Аднак бываюць выпадкі, калі грамадзянін Беларусі прымае іншае грамадзянства і паступае на вайсковую службу. Калі ён прысягае на адданасць іншай дзяржаве, то рэгіструецца як чалавек, які страціў беларускае грамадзянства, паведамляе БелаПАН.

Беларус, які мае яшчэ грамадзянства якой-небудзь іншай дзяржавы, у Беларусі  ўспрымаецца як грамадзянін Беларуси. Бо нашая краіна не прызнае другое грамадзянства.

Нагадаем, што самы гучны выпадак са стратай грамадзянства адбыўся зусім нядаўна. Беларускія ўлады скандальна пазбавілі грамадзянства вядомага журналіста Паўла Шарамета, які цяпер жыве ў Маскве.