Беларусы не давяраюць безнаяўным разлікам
Беларусы маюць недавер да безнаяўных разлікаў. Толькі кожная дзесятая пакупка ў нашай краіне аплочваецца карткай, паведамляе Першы тэлеканал.
Паводле статыстыкі, 85% усіх пералічаных на карт-рахункі грошай беларусы здымаюць і трацяць наяўнымі. Дырэктар разліковага цэнтра пластыкавых картак "Беларусбанку" Анатоль Багавік тлумачыць такую сітуацыю адсутнасцю ў людзей звычкі. Аднак існуе меркаванне, што недавер выкліканы і тым, што не ва ўсіх пунктах гандлю і сервіса беларусы могуць разлічыцца з дапамогай пластыкавай карткі.