Беларусы не ўмеюць выразна пісаць праекты і адстойваць іх?
У канцы 2010 года Польшча падала на конкурс "Трансмежнае супрацоўніцтва ў рамках еўрарэгіёна" 180 праектаў, Украіна — 90, а Беларусь — 22.
10—11 лютага ў Гомелі праходзіць міжнародная канферэнцыя "Еўрарэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё беларускіх рэгіёнаў".
Удзельнікі канферэнцыі — больш 80 прадстаўнікоў цэнтральных і мясцовых органаў улады, еўрарэгіёнаў "Днепр", "Буг", "Нёман" і "Азёрны край", міжнародных і грамадскіх арганізацый Беларусі і Ўкраіны.
10 лютага прайшла прэзентацыя міні-праектаў, падтрыманых у рамках конкурсу "Трансмежнае супрацоўніцтва ў рамках еўрарэгіёна", новых ініцыятыў установы "Новая Еўразія" і беларускіх еўрарэгіёнаў.
Прадстаўнікі ўкраінскага боку еўрарэгіёна "Буг" выказалі пажаданне, каб Беларусь і Украіна сумесна адстойвалі свае інтарэсы ў трансмежных праектах. Да прыкладу, у канцы 2010 года Польшча падала на конкурс 180 праектаў, Украіна — 90, а Беларусь — 22. Украінцы падкрэслілі, што праблемы ў Беларусі і Ўкраіны падобныя: няўменне выразна пісаць праекты і адстойваць іх.