Беларусы пабачаць камету з зялёным хвастом
Камету з зялёным хвастом пабачаць беларусы на наступным тыдні. Камета Макнота, якая была адкрытая летась, 15 чэрвеня наблізіцца да Зямлі на 170 мільёнаў кіламетраў. Яе галава па памеры большая за дыяметр Юпітэра, а даўжыня хваста дасягнула ўжо аднаго мільёна кіламетраў. Як паведамляе газета "Рэспубліка", няўзброеным вокам на паўночна-ўсходнім паўшар'і перад усходам сонца можна будзе пабачыць яркую кропку, а з дапамогай бінокля — зялёны хвост каметы.